Вечарам 14 кастрычніка каля 22 гадзін пажар здарыўся ў двухпавярховым шматкватэрным доме ў вёсцы Чарнаручча. Задымленне, якое адчулі суседзі, з'явілася на першым паверсе дома ў кватэры пенсіянеркі 1958 года нараджэння. Пакуль ратавальнікі ехалі на месца здарэння, на дапамогу жанчыне прыйшлі суседзі. Адзін з іх зайшоў у гарэўшую кватэру і знайшоў пагарэліцу на падлозе. Жанчыну вывелі і пазней шпіталізавалі.
Але ж і суседзям спатрэбілася дапамога. Кватэра не кепска разгарэлася і вагонь перагарадзіў выхад з пад'езда. У выніку эвакуацыя людзей з другога пввераха адбывалася з дапамогай лесвіцы ратавальнікаў.