У Горках сужэнцы кралі дызельнае паліва з прадпрыемства, дзе працаваў адзін з іх.
Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Пры аглядзе ў салоне было знойдзена больш за 140 літраў гаруча-змазачных матэрыялаў. Аказалася, што жанчына перавозіла салярку, выкрадзеную яе мужам з аграпрадпрыемства.
Будучы работнікам сельгасарганізацыі, 34-гадовы мужчына зліў паліва з рабочага трактара і схаваў у бліжэйшых кустах. Аднак вывезці ГЗМ пары не ўдалося.
Дызельнае паліва сканфіскавалі, па факце крадзяжу праводзяць праверку.