00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Суд у райвыканкаме

09.10.2024 14:30

410 праглядаў, 0 каментароў

На Сенненшчыне хавалі несхаванае.

У будынку Сенненскага райвыканкама адбыўся дэманстрацыйны суд над галоўным ветэрынарным лекарам і брыгадзірам вытворчай брыгады фермы адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Яны спрабавалі схаваць падзеж 17 цялят.

Паводле версіі следства, абвінавачаныя ў 2023 і 2024 гадах, жадаючы пазбегнуць адказнасці за неналежнае выкананне абавязкаў па захаванасці пагалоўя жывёл, схавалі тое, што на ферме здохлі 17 цялятаў. Яны ўнеслі загадзя ілжывыя звесткі аб продажы жывой вагой сабе і сваім сваякам фактычна загіблай жывёлы ў дакументы аб руху жывёл, пасля чаго іх падпісалі.

Суд Сенненскага раёна прызнаў галоўнага ветэрынарнага лекара і брыгадзіра вытворчай брыгады фермы вінаватымі ў службовай падробцы. На падставе часткі 1 артыкула 427 КК іх прыгаварылі да года папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 15 адсоткаў заробку.

Вырак у законную сілу пакуль не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд у райвыканкаме

На Сенненшчыне хавалі несхаванае.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение