Разганяецца чэмпіянат Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» напярэдадні сустрэўся з менскім «Дынама-БНТУ».
Манаенкаў, Жыгалка са свабоднага, Пераміцін, Сініцкі і Рабыка заганялі галы ў браму гасцей. Пры гэтым «энергетыкі» прапусцілі двойчы.
Перамога 5:2. Найлепшым гульцом аршанцаў у паядынку прызналі Іллю Манаенкава.
«Вітэн» мае 18 пунктаў і займае 3-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. На тры пункты чырвона-чорныя адстаюць ад «Мінска», які ўзначальвае табліцу. Аднолькавую колькасць пунктаў з аршанцамі мае гомельскі ВРЗ, які перамог «Вітэн» у папярэднім туры.