Пачаўся чэмпіянат Беларусі ў хакеі з шайбай. Аршанскі «Лакаматыў» напярэдадні сустракаўся з «Віцебскам». Абласное дэрбі скончылася для чыгуначнікаў фіяска — 1:5. Адзіную шайбу аршанцаў у матчы закінуў Буйко.
Прычым здарылася гэта ўжо на 2-й хвіліне, а вось пасля гэтага шайбы заляталі толькі ў сетку «Лакаматыву».
Дзякуючы перамозе ў абласным дэрбі, «Віцебск» дагнаў «Лакаматыў» па пунктах і падняўся на 4-ю пазіцыю. Аршанцы на 5-м радку. Наперадзе «Дынама-Маладзечна», у якога на 11 пунктаў болей. Усяго праведзена ўжо 13 тураў.
У наступнай сустрэчы «Лакаматыў» зноў згуляе з «Віцебскам». Матч прызначаны на 19-ю гадзіну 15 кастрычніка. Гульня адбудзецца на Лядовай арэне ў Воршы.
Фота ілюстрацыйнае.