«Энергетыкі» зазналі першай паразы ў беларускім першынстве, якое нядаўна пачалося. Пасля пяці запар перамог «Вітэн» адправіўся ў Гомель на сустрэчу з ВРЗ, які расцэньваюць адным з галоўных прэтэндэнтаў на залатыя медалі сёлета.
Ужо на 3-й хвіліне футзаліст гасцей Сініцкі адкрыў лік у сустрэчы. Аднак праз шэсць хвілін гамельчукі зраўнялі лік.
У канцы першай паловы Балдзін загнаў гол і вывеў аршанцаў наперад зноў. 2:1.
Аднак у другой палове салявалі ўжо гаспадары пляцоўкі. Цягам сямі хвілін у другой палове яны двойчы прымусілі аршанцаў даставаць мячы з сеткі і здабылі вікторыю 3:2.
Гэта першая перамога ВРЗ над аршанцамі ў рэгулярным першынстве ад 2018 году.
Наступную сустрэчу аршанцы правядуць дома, пра яе Orsha.eu паведаміць асобна.