У 29-м туры першынства Беларусі сярод каманд Першай лігі ў футболе «Ворша» прымала «Ліду». Супернік быў трошку вышэй у табліцы, але з улікам правядзення матчу на аршанскім цэнтральным стадыёне заўзятары каманды спадзяваліся на станоўчы вынік.
Саступаючы 0:2, аршанцы здолелі галамі Чарнадарава і Тамэлы выправіць становішча. Прычым Тамэла загнаў прыгожы гол з далёкай дыстанцыі, «працяўшы» ніжні кут брамы «Ліды». Аднак пазней Дзмітрыя выдалілі за неспартовыя паводзіны, а лідзяне агадалі два мячы ў браму аршанцаў.
Параза 2:4. На наступных выходных аршанцаў чакае выправа ў Менск у госці да сталічнага «Энергетыка-БДУ».