У 6-м туры першынства Беларусі ў міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустрэнецца з гомельскім ВРЗ. І ў гэтым сезоне шанцы гомельскіх «вагонарамонтнікаў» ацэньваюцца як вельмі высокія.
ВРЗ узяў 12 пунктаў у першых пяці паядынках чэмпіянату. У «Вітэна» 15 пунктаў, то бок максімум магчымых на дадзеным этапе.
Новая сустрэча старых праціўнікаў адбудзецца 13 кастрычніка, а 15-й гадзіне ў Гомлі.
Напярэдадні аршанцы падпісалі кантракт з навічком, таджыцкім гульцом Хуснідынам Нішонавым, на якога трэнерскі штаб аршанцаў ускладае вялікія надзеі.