У 28-м туры першынства І лігі Беларусі футбольны клуб «Ворша» сустракаўся з другой камандай сталічнага «Дынама». На 29-й хвіліне Дзмітрый Ціхаміраў адкрыў лік, на які сваім голам дынамаўцы адказалі за тры хвіліны да свістку на перапынак.
У другой палове рэй напачатку павялі ўжо сталічныя футбалісты. На 75-й хвіліне абаронца стартаўцаў Станіслаў Іршаў, які ў мінулым туры адкрыў свой стралецкі рахунак за аршанцаў, на гэты раз загнаў мяч ва ўласную браму. Праз чатыры хвіліны гэтую памылку выправіў Аляксей Чарнадараў.
Нічыя 2:2, і ў «Воршы» ўжо 11-я нічыя ў бягучым сезоне. Аршанцы ўжо не вырашаюць па турніры ніякіх сур’ёзных задач, але гуляюць за свой прэстыж. Турнірная становішча ў І лізе пакуль не яснае да канца, бо прайшлі пакуль не ўсе гульні туру.