У новым інтэрв'ю мы паспрабавалі распавесці пра найбольш цікавыя факты, якія прыводзяцца ў кнізе. Напрыклад, самае высокае дасягненне ў футболе на Аршаншчыне ў перыяд Незалежнасці не ў каманды "Орша", а ў каманды "Колас" з вёскі Вусце. Чаму так адбылося і пры чым тут бараньскі "Тэмп"?
Новае пакаленне фанатаў можа лічыць самым крутым футбалістам Мікалая Кітаёва, які, аб'ектыўна, легенда каманды, а самым крутым трэнерам Аляксандра Ладзянога. Але ці былі за больш чым стогадовую гісторыю аршанскага футболу і больш чым 70-гадовую ст артаўскую больш легендарныя гульцы ды трэнеры? Так, былі! І гэта былі людзі з трагічным і гераічным жыццём.
А ці ведалі вы, што ў Беларусі ўвогуле існаваў паралельны футбольны свет - свет габрэйскага футбола. Каманды, якія складаліся толькі з габрэяў, нават, пісалі свае афішы на ідышы. А як жа беларуская мова ў футболе? У пачатку 20-га стагоддзя і яе выкарыстоўвалі вельмі шырока.
Гэта ды шмат іншага цікавага ў новым інтэрв'ю з Арцёмам Сізінцавым, аўтарам кнігі пра гісторыю аршанскага футболу. Перадзамовіць кнігу вы можаце па гэтай спасылцы.