9 кастрычніка поздна вечарам ДАІ паведаміла пра аварыю, якая адбылася ў Талачынскім раёне каля 20-45. Аўтамабіль Мэрсэдэс Спрынтэр ехаў па трасе і збіў 34-гадовага пешахода. Кіроўца, едучы па трасе, не ведаў, што аварыя была непазбежная. Па-першае, пешаход ішоў уздоўж трасы, што ў прынцыпе забаронена. Тут машыны развіваюць такія хуткасці, што калі цябе і не саб'е, дык можа здзьмуць з дарогі пад колы. Па-другое, пешаход ішоў у папутным кірунку, то бок, спіной да транспарту, што таксама парушэнне правілаў. І па-трэцяе, пешаход быў без флікераў, што ў такі час не дае магчымасці яго заўважыць.
Вынік прадказальны - пешаход загінуў на месцы здарэння.