Гэтае месца сярод самых багатых жыхароў паўночнай сталіцы Расіі былому аршанцу прысудзілі аналітыкі расійскага выдання "Дзелавы Пецярбург". Агулам сярод 158 багатых Пецярбуржцаў 8 - ураджэнцы Беларусі, з іх тры чалавекі ураджэнцы Віцебскай вобласці. Аршанец у спісе толькі адзін - Вячаслаў Заранкоў.
Вячаслаў Заранкоў, які ўзначальвае будаўнічую групу "Эталон" пастаянна ўваходзіць у расійскія рэйтынгі самых багатых людзей. Так, па выніках 2013 года ў расійскім рэйтынгу часопісу Forbs ён заняў 133 месца, а ў 2011 годзе 118 месца сярод самых багатых жыхароў Расіі.