03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Орша, Культура

Дзве аршанскія кнігі — у падборцы навінак

16.11.2024 13:15

730 праглядаў, 0 каментароў

Кнігі пра футбол і габрэйства — сярод навінак году.

Сайт «Витебский курьер News» склаў падборку кніг пра Віцебскую вобласць, што выйшлі за 2024 год. У спіс трапілі кнігі двух аршанскіх гісторыкаў.

400-старонкавам гістарычным зборнікам пра футбол на Аршанчыне выданне адкрывае пералік краязнаўчых дасягненняў года. Аўтарства кнігі «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» належыць журналісту з Воршы Арцёму Сізінцаву. Кніга пісалася шмат гадоў, утрымлівае розны даведачны матэрыял, і, на жаль, адзіная напісаная на беларускай мове з тых, якія трапілі ў падборку.

«З улікам вузкай спартовай спецыялізацыі манаграфіі беларускамоўнасць выдання выглядае даволі вялізным падарункам як для аматараў спорта, так і для беларускамоўнай аўдыторыі. Выдавалася кніга ў выдавецтве „Скарына“ па-за межамі Беларусі», адзначае партал.

Другая кніга — ужо згаданыя намі даследаванні Генадзя Вінніцы пра Галакост.

«Навуковец займаўся тэмай знішчэння і катавання габрэяў падчас Другой сусветнай вайны на ўсходзе Беларусі, але з большага фокус яго даследавання быў накіраваны менавіта на тыя землі, што зараз складаюць цэнтральную і усходнюю часткі нашай вобласці.

Манаграфія пад назвай „Holocaust in the occupied territories of eastern Belarus in 1941–1944“ выйшла ў Ганноверы. Яна атрымалася даволі „тлустай“ — 566 старонак», — так апісвае выданне «Витебский курьер News».

Таксама ў спісе выданняў кніга «Витебск, который мы потеряли», якую напісаў вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі. У выданні шмат дарэвалюцыйных паштовак Віцебска, многіх тых будынкаў і мясцін у горадзе больш няма. Яшчэ адна апісаная аўтарамі кніга — «Витебск: Спасская улица. Комиссар Путна». Гісторыя Спаскай вуліцы і Духаўскай набярэжнай у Віцебску, архітэктурныя асаблівасці дамоў, асоба Вітаўта Путны, чыё імя носіць цяпер вуліца. Аўтарка — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзве аршанскія кнігі — у падборцы навінак

Кнігі пра футбол і габрэйства — сярод навінак году.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение