Аршанская гарадская мастацкая галерэя імя В.Грамыкі запрашае пазнаёміцца як з двума сталымі выставамі, так і са зменнымі экспазіцыямі. Гэта выстаўка твораў кераміста Валерыя Скобава і пейзажная выстава «Зімушка-зіма». А таксама выстава карцін, створаных штучным інтэлектам, пад назвай "НейраБеларусь".
Аршанскі музей Ул. Караткевіча, апрача сталай экспазіцыі, прадстаўляе выставу твораў удзельнікаў студыі майстроў -рамеснікаў Галіны Кутузавай і Андрэя Дакумава.
Музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Шаўрова прапануе паглядзець не толькі мастацкія працы знакамітага майстра, але і выстаўку твораў яго юных паслядоўнікаў са студыі «Адроў».
У этнаграфічным музеі «Млын» можна ўбачыць экспанаты з прыватнай калекцыі Людмілы Каюравай «Амто (здравствуй), Корякия!», а ў Музеі гісторыі і культуры Оршы – выстаўку «Чатыра галоўныя вынаходніцтвы Кітая».
Гарадскі палац культуры «Орша» запрашае на канцэрт вакальнай групы «Рэтра-шлягер», прысвечаны творчасці Вячаслава Дабрыніна ( 8 лютага, пачатак у 16.00)
У Палацы культуры г. Барань пройдзе тэатралізаванае сямейнае свята «Дзень Дамавога» (9 лютага, пачатак у 15.00).