15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Грамадства

Суботнікі для студэнтаў

14.02.2025 16:32

434 прагляду, 0 каментароў

У Горацкай БДСГА хутка пачнуцца штомесячныя суботнікі. А таксама іншая працоўная «абавязалаўка»

Аддзел ідэалагічнай і выхаваўчай работы ВНУ распрацаваў праект "Маладзёжны суботнік". На першы погляд, ён накіраваны на развіццё валанцёрскага руху. Аднак, калі чытаць матэрыялы праекта ўважліва, то нельга не заўважыць ідэалагічную ўстаноўку. Студэнтаў арганізуюць на бясплатную працу па захаванні экалогіі не з любові да прыроды, а таму, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра абвяшчэнне 2025 года "Годам добраўпарадкавання".

"Кіраўніком праекта прызначаная педагог Юлія Ясюковіч, якая будзе сачыць за тым, як, згодна з указам, "будзе актывізавацца валанцёрскі рух і рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў", - піша інтэрнэт-рэсурс MAYDAY TEAM, у распараджэнне якога трапіла копія праекта.

Паводле інфармацыі выдання, студэнты ўжо папярэджаныя аб тым, што "добраахвотныя" суботнікі будуць праходзіць кожны навучальны месяц, пачынаючы з сакавіка. Улетку будзе перапынак на вакацыі, а з верасня па снежань усё працягнецца зноў.

Акрамя гэтага, у рамках праекта прадугледжана "добраахвотная" і бясплатная праца студэнтаў на прысядзібных участках ветэранаў працы БДСГА. Назва гэтай акцыі -- "Добрыя рукі".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суботнікі для студэнтаў

У Горацкай БДСГА хутка пачнуцца штомесячныя суботнікі. А таксама іншая працоўная «абавязалаўка»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение