15:00

-5

5 м/с

1013 гПа

18:00

-6

3 м/с

1012 гПа

21:00

-9

3 м/с

1012 гПа

00:00

-10

3 м/с

1012 гПа

03:00

-11

2 м/с

1013 гПа

Рэгіён, Грамадства

За сабаку не пакаралі

14.02.2025 18:14

393 прагляду, 0 каментароў

Расказваем, чым у Лёзна скончылася гісторыя пра тое, як хлопчык здзекаваўся з сабакі

Як мы паведамлялі, 19 студзеня супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на відэаролік у пабліку "ЛЁЗНА \ ЛИОЗНО", дзе хлопчык б'е сабаку нагой і цягае яе за павадок. У каментарах жыхары прасілі звярнуць увагу на гэты выпадак, маўляў, гэта непрымальна, калі маленькае дзіця так жорстка сябе паводзіць.

Пазней было ўстаноўлена, што на відэа, запісаным, верагодна, суседзямі, – юны жыхар мікрараёна «Школьны», а сабака – хатні гадаванец. Адміністрацыйны пратакол быў складзены ў дачыненні да яго бацькоў, бо адказнасць за падобныя правапарушэнні надыходзіць з 16 гадоў.

У пачатку лютага гэты пратакол стаў прадметам разгляду на раённай камісіі па справах непоўнагадовых. На пасяджэнне былі выкліканыя і бацькі, і іх 8-гадовы сын. Дарэчы, ён -- не адзінае дзіця, сям'я шматдзетная. Хлопчык апраўдваўся: казаў, што ў яго не атрымлівалася выканаць хатняе заданне, таму ён зрываў злосць на сабаку, якую бацькі папрасілі выгуляць. Па словах бацькоў, раней за дзіцем ніколі не назіралася праяваў падобнай агрэсіі.

Члены камісіі правялі прафілактычную гутарку са школьнікам, а бацькам рэкамендавалі пракансультавацца з псіхолагам наконт дадзенага выпадку. Штрафных санкцый да дарослых прымяняць не сталі, хоць адпаведны артыкул у Адміністрацыйным кодэксе прадугледжвае пакаранне штрафам у памеры да 15 базавых велічынь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За сабаку не пакаралі

Расказваем, чым у Лёзна скончылася гісторыя пра тое, як хлопчык здзекаваўся з сабакі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение