12:00

-4

2 м/с

1010 гПа

15:00

-4

2 м/с

1009 гПа

18:00

-6

2 м/с

1008 гПа

21:00

-9

2 м/с

1008 гПа

00:00

-10

2 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Куды пайсці ў выходныя

14.02.2025 20:07

484 прагляду, 0 каментароў

Установы культуры Оршы запрашаюць на выставы і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы

Аршанская гарадская мастацкая галерэя імя В.Грамыкі прапануе паглядзець пастаянныя экспазіцыі, а таксама наведаць незвычайны экспазіцыйны праект «НейроБеларусь». Усе выявы, якія тут можна ўбачыць, створаны штучным інтэлектам. Ацаніць, наколькі дакладна ШІ разумее гісторыю і сучаснасць нашай краіны, можна штодня, апрача панядзелка.

Але 16 лютага наведнікаў запрашаюць на экскурсію-квэст, якія праводзяцца па гэтай экспазіцыі толькі па нядзелях. Арганізатары абяцаюць цікавыя аповеды і незвычайныя ўражанні. Кошт квэста – 10 рублёў разам з экскурсіяй ( ільготны білет для пенсіянераў, школьнікаўі студэнтаў – 7 рублёў).

Аршанскі музей Ул. Караткевіча, апрача сталай экспазіцыі, прадстаўляе выставу твораў удзельнікаў студыі майстроў -рамеснікаў Галіны Кутузавай і Андрэя Дакумава і выставу «Рамесная карусель», дзе экспануюцца творы полацкага Народнага клуба аматараў ласкутнага шытва «Рошва».

Музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Шаўрова прапануе паглядзець не толькі мастацкія працы знакамітага майстра, але і выстаўку твораў яго юных паслядоўнікаў са студыі «Адроў».

Музей гісторыі і культуры Оршы запрашае на выстаўку «Чатыры галоўныя вынаходніцтвы Кітая». А таксама, вядома, і пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй, прысвечанай Аршаншчыне.

Этнаграфічны музей «Млын» гатовы пазнаёміць наведнікаў са сталымі экспазіцыямі «Хлеб наш штодзённы» і «Святло душы і таленту». Тамсама можна ўбачыць і экспанаты з прыватнай калекцыі Людмілы Каюравай «Амто (здравствуй), Корякия!»

Дарэчы, раім сачыць за рэкламай! Гэты музей запачаткаваў шэраг унікальных для Оршы імпрэзаў – этналекторый «100 парадаў для здароўя». Запрошаныя госці будуць распавядаць, якімі народнымі сродкамі лекаваліся нашыя продкі. Наступнае пасяджэнне плануецца якраз у лютым.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Куды пайсці ў выходныя

Установы культуры Оршы запрашаюць на выставы і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение