12:00

-4

2 м/с

1010 гПа

15:00

-4

2 м/с

1009 гПа

18:00

-6

2 м/с

1008 гПа

21:00

-9

2 м/с

1008 гПа

00:00

-10

2 м/с

1008 гПа

Орша, Культура

Кава па-караткевіцку

18.02.2025 09:16

349 праглядаў, 0 каментароў

На новую кнігу пра Караткевіча ўжо напісалі вялікую рэцэнзію.

На мінулым тыдні ў продаж паступіла новая кніга пра Уладзіміра Караткевіча. Яе напісаў Адам Глобус, а назваў яе пісьменнік «Наш сусед Караткевіч». Справа ў тым, што Глобус жыў на адной лесвічнай клетцы з аршанцам у Менску. Кнігу ўжо за тыдзень раскупілі, а цяпер праект «Новыя беларускія кнігі» апублікаваў рэцэнзію на яе.

Пачынаецца рэцэнзія так:

«„Каву з перцам па-караткевіцку я гатую сабе ўжо гадоў сорак“ — чытаю ў кнізе, і разумею, што гэта прызнанне, якое хіба і можа дазволіць сабе мужчына. Прызнанне ў павазе, у захапленні, у любові.

Чытаючы гэту кнігу, раптам згадаў Чарнагорыю, рэстаран у Будве, наш апошні вечар там. Гэта было ў нейкім іншым жыцці, вы разумееце. Наша Жэнька замовіла морапрадукты, з веданнем патрашыла і са смакам ела вялізныя крэветкі. У нейкі момант зірнула на свае пальцы, на стол… сурвэткі дзе? Яе секунднае замяшанне пабачыў падцягнуты афіцыянт, у момант апынуўся побач і лінуў колькі кропель вады на нейкую белую бобачку, якую прынёс раней і на якую ніхто з нас не звярнуў увагі. І вось на нашых вачах бобачка пачала імкліва расці і пераўтварылася неўзабаве ў згорнутую пахучую сурвэтку…

Па сённяшнім часе Адам Глобус са сваёй новай кнігай — непрактычны. Што ён зрабіў? Сабраў усе свае згадкі пра свайго суседа, якія ён рабіў цягам многіх гадоў, расклаў іх па даце ды выдаў кнігу. А за кожным такім адным запісам, за кожным абзацам — цэлая гісторыя, якая пры жаданні аўтара магла б, бы тая бобачка ў чарнагорскім рэстаране, разгарнуцца на дзясятак старонак. Ды маючы такі фактычны матэрыял, тут іншы б такі фаліянт выштукаваў…

Глобус зрабіў іначай. Ён пакінуў свае запісы такімі, якія яны былі на той момант. Сканцэнтраванымі, у якіх ёсць дзе разгарнуцца думкам і ўяўленням чытача. Ведаючы гэтага аўтара, мяркую, што кіравала ім пры складанні гэтай кнігі ўспамінаў пра нашага Караткевіча шчырасць. І толькі яна. Глобус не схацеў ні дадаваць нечага да тых згадак, ні прыдумляць. Так думалася тады, так апублічана сёння.»

Цалкам рэцэнзію можна прачытаць пад спасылкай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Кава па-караткевіцку

На новую кнігу пра Караткевіча ўжо напісалі вялікую рэцэнзію.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение