Вечарам 20-га лютага ў Барані была заўважаная ліса. Жывёла пераходзіла дарогу не далёка ад мясцовай праваслаўнай царквы, накіроўваючыся ў "Сасьняк". Пазней жывёлу бачылі ў мясцовым прыватным сектары.
Канешне, сустрэць такога прыгожага звера ў горадзе - гэта міла і дзіўна. Але варта разумець, што ліса - дзікі драпежнікі Адпаведна, яе месца не ў горадзе, а ў лесе. І калі жывёла выходзіць з лесу да людзей гэта не нармальна і можа быць небяспечна. Жывёла можа быць хворая на шаленства. А, нават, калі здаровая, то ў якасці абароны можа быць агрэсіўнай у дачыненні да чалавека.
Дарэчы, учора ж на Віцебскай тарсе ў Аршанскім раёне заўважылі цэлы статак касуляў - каля 7 галоваў. І гэта таксама небяспека для людзей, якія едуць у аўтамабілі.