Жыхары райцэнтра заўважылі, што ў парку каля вуліцы Чырвоны Кастрычнік ссечаны некалькі дрэў. Магчыма, яны лічыліся “аварыйнымі ", але мясцовых жыхароў цікавіла іншае: ці будуць замест знішчаных дрэваў пасаджаныя новыя. Аказалася, што не.
Са сваім пытаннем людзі звярнуліся ў газету" Голас Сенненшчыны " і атрымалі адказ, што новыя пасадкі ў парку не запланаваныя. У Сенненскім раёне збіраюцца сёлета пасадзіць каля 1600 дрэў, але - у іншых месцах райцэнтра і іншых населеных пунктах.
Сенненцы ўспамінаюць, што ў апошні раз дрэвы ў парку каля вуліцы Чырвоны Кастрычнік высаджвалі ў 2022 годзе падчас красавіцкага суботніка. Але далёка не ўсе дрэўцы прыжыліся. Цяпер парк застанецца" голым": старыя дрэвы знішчылі, а новыя яшчэ не выраслі.