15:00

+3

8 м/с

984 гПа

18:00

+3

9 м/с

983 гПа

21:00

+3

10 м/с

983 гПа

00:00

+2

10 м/с

984 гПа

03:00

+1

6 м/с

986 гПа

Орша, Культура

90-годдзе пісьменніка

26.02.2025 12:10

1172 прагляду, 0 каментароў

28 лютага на Аршаншчыне пройдуць імпрэзы да ўгодкаў празаіка Леаніда Калодзежнага

Леанід Трафімавіч Калодзежны нарадзіўся 28 лютага 1935 года ў вёсцы Солаўе (цяпер належыць да Андрэеўшчынскага сельсавета) у сялянскай сям'і.

У 1951–1953 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы, у 1954–1955 гг. служыў у арміі. Старэйшае пакаленне аршанцаў можа памятаць Леаніда Калодзежнага як супрацоўніка аршанскай раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1961 г. ён працаваў мастаком-афарміцелем на Аршанскім ільнокамбінаце.

Першае апавяданне пісьменніка выйшла ў 1958 годзе ў літаратурна-мастацкім альманаху «Дзвіна». Леанід Калодзежны - аўтар зборнікаў апавяданняў «Аўсяны звон» (1975) і «Бярозы ў жыце» (1981). Некалькі ягоных аповесцяў выходзілі ў беларускім перыядычным друку.

Памёр Леанід Трафімавіч 26 снежня 2003 года.

У памяць пра пісьменніка на ягонай малой радзіме пройдуць бібліятэчныя мерапрыемствы.

У Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэцы 28 лютага ў 15.00 адбудзецца літаратурна-музычны вечар «Салаўянскія замалёўкі».

У Вусці бібліятэкары падрыхтавалі імпрэзу для чытачоў пад назвай «Вясёлыя замалёўкі», яна пройдзе 28 лютага ў 17.00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: 90-годдзе пісьменніка

28 лютага на Аршаншчыне пройдуць імпрэзы да ўгодкаў празаіка Леаніда Калодзежнага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение