12:00

+9

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Вайна з «наркаграфіці»

01.03.2025 20:02

1661 прагляд, 0 каментароў

Жыхароў Сенненскага раёна заклікаюць неадкладна звяртацца ў міліцыю ў выпадку выяўлення надпісаў, якія рэкламуюць «нарка-маркеты»

Акцыю "Беларусь без трафарэтаў" у раёне праводзяць з 28 лютага па 7 сакавіка. Яе асноўныя мэты - выяўленне рэкламы інтэрнэт-рэсурсаў, якія ажыццяўляюць незаконную рэалізацыю наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, і якія прапануюць працаўладкаванне ў названай сферы.

Прычым гаворка ідзе не толькі аб "трафарэтных" надпісах. Звяртацца па тэлефоне 102 просяць і ў тым выпадку, калі жыхары раёна заўважылі ўлёткі, налепкі і нанесеныя фарбай надпісы падобнага зместу. Па ўказаных адрасах выйдуць работнікі ЖКГ і валанцёры, каб выдаліць ці зафарбаваць "наркаграфіці"…

Для Сенненскага раёна тэма незаконнага распаўсюджвання наркотыкаў і наркатычных рэчываў досыць актуальная. Пра гэта можна меркаваць, зыходзячы з некалькіх агучаных фактаў, хоць падобная статыстыка ў поўным аб'ёме досыць рэдка становіцца здабыткам грамадскасці.

Так, напрыклад, толькі са студзеня па май 2024 года Сенненскім РАСК былі ўзбуджаны 3 крымінальныя справы па ч.1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь за незаконны абарот наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў ( з 13-ці падобных спраў ва ўсёй Беларусі за ўказаны перыяд).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вайна з «наркаграфіці»

Жыхароў Сенненскага раёна заклікаюць неадкладна звяртацца ў міліцыю ў выпадку выяўлення надпісаў, якія рэкламуюць «нарка-маркеты»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение