Так, жыхар райцэнтра Сянно “павёўся” на прапанову зарабіць на біржавых таргах у глабальнай сетцы Інтэрнэт на інвестыцыйнай біржы Web Trader.У выніку страціў больш за 2640 рублёў.
Яшчэ адна жыхарка рэгіёну вырашыла набыць дзіцячы вазок па аб'яве ў сетцы Instagram. І ўласнаручна перавяла “прадаўцу” 549 рублёў, пасля чаго аб'ява аб продажы знікла, як і яе аўтар. Вазок жанчына не атрымала, а грошы страціла.
Летась па фактах злачынстваў з прымяненнем камп'ютарных тэхналогій Сенненскім РАУС узбуджана 25 крымінальных спраў. З іх 6 злачынстваў адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.
Напрыклад, у Сенненскі РАУС звярнуўся 50-гадовы жыхар раёна, які ў Інтэрнэце ўбачыў аб'яву аб продажы аўтамабіля. Умовы яго зацікавілі. Пацярпелы перавёў зламыснікам амаль 88 тыс. рублёў, аднак машыну так і не атрымаў. Адным са зламыснікаў аказаўся 17-гадовы жыхар г. Кобрын Брэсцкай вобласці, які ў цяперашні час арыштаваны.
У другім выпадку мужчына звярнуўся ў раённы аддзел міліцыі па факце афармлення неўстаноўленай асобай на яго імя крэдыту ў ААТ «Альфа-банк» на агульную суму 10000 рублёў. У ходзе разбору ўстаноўлена, што “развёў” мужчыну 37-гадовы жыхар г.Сянно. У дачыненні да яго распачата адразу 4 крымінальныя справы.