12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Праверылі інтэрнэт-кафэ

05.03.2025 08:30

1167 праглядаў, 0 каментароў

Пракуратура Горацкага раёна наклала забарону на кругласутачную працу інтэрнэт-кафэ ў студэнцкім гарадку сельгасакадэміі

Прадстаўнікі ведамства выявілі, што кругласутачны рэжым працы ўстановы не быў належным чынам узгоднены з райвыканкамам. На думку пракуратуры, паслугі інтэрнэт-кафэ павінны адпавядаць патрабаванням абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.Таму рэжым працы такіх устаноў у адпаведнасці з п. 3 і п. 4 Палажэння аб парадку работы камп'ютарных клубаў і інтэрнэт-кафэ, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2007 года №175, павінен устанаўлівацца па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады.

У ходзе наглядных мерапрыемстваў былі выяўленыя і больш сур'ёзныя парушэнні - у сферы захавання пажарнай бяспекі, а таксама санітарных нормаў і правілаў. У прыватнасці,канструкцыя памяшкання не адпавядала эксплуатацыйнай дакументацыі, і замест прадугледжаных дымавых аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў былі ўсталяваныя цеплавыя.

З кіраўніцтвам установы была праведзена гутарка аб неабходнасці прытрымлівацца патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі працы . Прычым адной толькі гутаркай не абышлося: пракуратура Горацкага раёна вынесла прадпісанне ў адрас кіраўніка Інтэрнэт-кафэ , у якім запатрабавала ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Акт нагляду выкананы ў поўным аб'ёме.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праверылі інтэрнэт-кафэ

Пракуратура Горацкага раёна наклала забарону на кругласутачную працу інтэрнэт-кафэ ў студэнцкім гарадку сельгасакадэміі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение