12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Конкурс прыгажосці для кароў

05.03.2025 16:00

1079 праглядаў, 0 каментароў

На Сенненшчыне правялі конкурс, у якім каровы спаборнічалі во ўдоях і ў экстэр’еры

Дакладней, у спаборніцтвах па колькасці малака бралі ўдел непасрэдна каровы, а ва ўсім астатнім - работнікі чатырох ферм КСУП «саўгас імя Машэрава».

Згодна з умовамі конкурсу “Карміцелька-2025", які тут правялі ўпершыню, ад кожнай фермы былі дэлегаваныя каровы, што даюць не менш за 25 л малака сутачнага надою. Гэта ўсё, што патрабавалася ад канкурсантак. Астатняе рабілі людзі: каб " карміцелькі "годна выглядалі на конкурсе экстэр'ера, кароў прыбіралі ў вянкі са штучных кветак, накрывалі каляровымі гунькамі, упрыгожвалі стойлы рознакаляровымі стужачкамі і нават матывацыйнымі плакатамі.

Для загадчыкаў і брыгадзіраў ферм быў арганізаваны конкурс прэзентацый кароў - удзельніц спаборніцтваў. У гонар іх былі напісаны вершы, гучалі песні, прыпеўкі, часам у выкананні цэлых жывёлагадоўчых ансамбляў!

Сумесныя намаганні кароў і работнікаў ферм ацэньвалі дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Сафронаў і спецыялісты саўгаса - заатэхнікі і ветурачы. Ніводная з "каманд " не была абдзелена станоўчым рашэннем: чатыры фермы занялі тры прызавыя месцы плюс прыз глядацкіх сімпатый.

"Ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства прадстаўнікам ферм былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі", -- піша раённая газета" Сенненскі край". Вось толькі чым парадавалі ўласна кароў-канкурсантак, якія чэсна адпакутвалі ў "модных аксэсуарах", не паведамляецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Конкурс прыгажосці для кароў

На Сенненшчыне правялі конкурс, у якім каровы спаборнічалі во ўдоях і ў экстэр’еры

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение