Машына будзе прададзена з аўкцыёну. Пачатковы кошт 20 900 рублёў, але калі пакупнікоў будзе шмат і пачнецца гандаль, то наступны крок (павелічэнне кошту) павінен скласці адразу 1 045 рублёў.
Першапачатковая цана за ўжыванае аўто адпавядае прапановам, да прыкладу, на «Куфаре». На гэтай пляцоўцы такую ж мадэль гэтага ж года выпуску прапануюць купіць за 22 653 рублёў і за 23 624 рублёў. Пры гэтым гаспадары-прыватнікі прапануюць «добры» і "разумны«гандаль. Але, магчыма, знойдуцца ахвотныя купіць аўтамабіль менавіта ў Шклоўскага райвыканкама — усё ж такі ён вазіў раённае начальства...
Дарэчы, цяпер кіраўнікі раёнаў могуць дазволіць сабе набыць за дзяржаўны кошт куды больш дарагія машыны. У адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2023 года № 191 «Аб упарадкаванні набыцця і выкарыстання транспартных сродкаў» старшыням райвыканкамаў дазваляецца выдаткаваць на службовае аўто суму не больш за 2200 базавых велічынь. На сённяшні дзень гэта 92 400 рублёў, гэта значыць, у чатыры разы больш за тую суму, за якую Шклоўскі райвыканкам гатовы прадаць свой «лішні» сродак перамяшчэння. Намеснікі старшыняў райвыканкамаў таксама маюць права на карыстанне аўтамабілем, набытым за казённы кошт. Праўда, ім дазволена ездзіць на машынах, якія каштуюць не даражэй за 1800 базавых велічынь, або 75 600 рублёў.