00:00

+7

3 м/с

977 гПа

03:00

+6

3 м/с

977 гПа

06:00

+5

3 м/с

976 гПа

09:00

+5

3 м/с

976 гПа

12:00

+9

3 м/с

977 гПа

Орша, Грамадства

Няўлічаныя таксі

07.03.2025 14:56

794 прагляду, 0 каментароў

Работнікамі Аршанскай Транспартнай інспекцыі канфіскаваныя машыны, якія «таксавалі» без рэгістрацыі

Матэрыялы ў дачыненні да ўладальнікаў 3-х дадзеных аўто накіраваныя ў Эканамічны суд Віцебскай вобласці. Што яны парушылі?

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2024 г. № 32 з'яўляецца незаконнай і забараняецца транспартная дзейнасць у сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных перавозках, у тым ліку таксі, без уключэння звестак у рэестр аб транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), кіроўцах і дыспетчарах. За невыкананне гэтых патрабаванняў машыны канфіскуюць - у якасці прылады здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

Усяго з пачатку гэтага года ў Віцебскі абласны Эканамічны суд накіравана 12 спраў аб падобных правапарушэннях. Акрамя праверкі машын, супрацоўнікі транспартнай інспекцыі пачалі пільную ўвагу надаваць і працы аператараў "Яндэкс GO» і "Maxim", да дзейнасці якіх таксама ёсць пытанні.

На думку Транспартнай інспекцыі, Указ32 спрыяе выяўленню "нелегалаў" і дапамагае вызначаць, наколькі перавозчык у асобе канкрэтнага суб'екта гаспадарання, яго транспартны сродак і кіроўца адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, ці змогуць яны выконваць перавозкі без парушэнняў.

Летась у Віцебскай вобласці ў рамках рэалізацыі кантрольных мерапрыемстваў канфіскавана 77 незарэгістраваных у Дзяржаўным рэестры транспартных сродкаў - гэта аўтамабілі ўладальнікаў з Оршы, Полацка і Наваполацка. Парушальнікі былі пакараныя штрафамі ад 10 да 35 базавых велічынь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Няўлічаныя таксі

Работнікамі Аршанскай Транспартнай інспекцыі канфіскаваныя машыны, якія «таксавалі» без рэгістрацыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение