У Оршы паветра прагрэлася да 15,9 градусаў (папярэдні рэкорд гэтага дня быў +11,5), а ў Сянно – да 15,8 (ранейшы максімум фіксаваўся на +13,2).
Таксама ў гэты дзень у Віцебскай вобласці 6 сакавіка рэкорды абнавілі: Бярэзінскі запаведнік — 17,3 (12,3), Лепель — 16,6 (11,5), Шаркаўшчына — 16,1 (12,4), Докшыцы — 15,8 (12,4), Лынтупы — 15,7 (12,9), Полацк — 15,2 (9,3), Верхнядзвінск — 14,5 (11,5), Езярышча — 12,7 (8).
Новы абсалютны максімум дня ў Беларусі зафіксаваны ў Самахвалавічах — 19,7 градуса вышэй за нуль. Ранейшы экстрэмум пратрымаўся 30 гадоў (17 градусаў у Брэсце).