00:00

+6

3 м/с

977 гПа

03:00

+6

3 м/с

977 гПа

06:00

+6

3 м/с

976 гПа

09:00

+5

3 м/с

976 гПа

12:00

+9

3 м/с

977 гПа

Орша, Культура

Куды пайсці ў выходныя

07.03.2025 20:40

704 прагляду, 0 каментароў

У аршанскім Mузеі разьбяра Сямёна Шаўрова адкрылася экспазіцыя «Женских рук прекрасное творение»

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва працуе тут з 6 сакавіка. І гэты музей - адзіная ўстанова аршанскай музейнай сістэмы, дзе падрыхтавалі нешта адмысловае да традыцыйнага жаночага свята.

Усе афіцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы да 8 сакавіка ва ўстановах культуры прайшлі напярэдадні - у апошні дзень працоўнага тыдня. Напэўна, гэтым арганізатары хацелі падкрэсліць, што ахвотным адсвяткаваць найлепей зрабіць гэта ў сямейным коле або ў рамантычнай абстаноўцы.

А тыя, хто 8 сакавіка не адзначае, могуць у гэты дзень наведаць пастаянныя выставы Музея гісторыі і культуры горада Оршы, этнаграфічнага музея “Млын”, аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча і ваенна-гістарычнага музея імя К.С.Заслонава. Аматараў выяўленчага мастацтва запрашае завітаць аршанская мастацкая галерэя Віктара Грамыкі.

Адмыслова да “жаночага дня” падрыхтаваўся Дом культуры пасёлка Балбасава. Тут будуць працаваць фотозона «Женская атмосфера» і выстава дзіцячых малюнкаў «Весеннее солнце, как мама».

Аршанскі гарадскі цэнтр культуры “Победа” 9 сакавіка запрашае на танцавальную праграму ў фармаце Open air. У дзіцячым парку “Сказочная страна” ў 17.00 пачнецца вечар адпачынку “Тем, кому за...”

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Куды пайсці ў выходныя

У аршанскім Mузеі разьбяра Сямёна Шаўрова адкрылася экспазіцыя «Женских рук прекрасное творение»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение