Яна адчыніцца ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі Віктара Грамыкі 11 сакавіка і будзе працаваць да 16 красавіка. На выставе традыцыйна будуць прадстаўлены творы мастацтва, выкананыя ў розных тэхніках сучаснымі мастакамі і скульптарамі.
Штогадовая міжнародная выстава «Коллегиум»- гэта адзін з самых даўніх выставачных праектаў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі. Першы раз экспазіцыю з такой назвай гледачы ўбачылі ў 2009 годзе, і з таго часу ў пачатку вясны «Коллегиум» збірае аматараў мастацтва пазнаёміцца з творчымі працамі сталых майстроў і першымі эксперыментамі на гэтым шляху маладзейшых калегаў.
У самой назве «Коллегиум» (у перакладзе з латыні “садружнасць”, “таварыства") закладзена ідэя прафесійнага і духоўнага яднання творцаў і іх прыхільнікаў.
Аршанская гарадская мастацкая галерэя знаходзіцца па адрасе вул. Уладзіміра Леніна, 6А. Яна адчынена штодня з 11.00 да 18.00 Тут працуюць і дзве нязменныя экспазіцыі: «Традиции и связь времён», прысвечаная гісторыі езуіцкага калегіума і мастацкай культуры Аршаншчыны, а таксама зал твораў мастака Віктара Грамыкі.