00:00

+7

3 м/с

977 гПа

03:00

+6

3 м/с

977 гПа

06:00

+5

3 м/с

976 гПа

09:00

+5

3 м/с

976 гПа

12:00

+9

3 м/с

977 гПа

Рэгіён, Грамадства

Сервіз, вокладкі, фотапапера

10.03.2025 20:01

366 праглядаў, 0 каментароў

Сенненскі райвыканкам хоча купіць за дзяржаўныя сродкі шмат нечаканага

3-га сакавіка на сайце дзяржзакупак з’явіўся пералік таго, што плануе набыць за дзяржаўныя грошы выканкам Сенненскага раёна. Сярод доўгага спісу паслуг на розныя віды дзейнасці, якую самі чыноўнікі не ажыццяўляюць, сустракаюцца дастаткова нечаканыя пажаданні.

Да прыкладу, закуп вокладак на службовыя пасведчанні - “вырабы скургалантэрэйныя дробныя” - у колькасці 50 штук, за якія выканкам гатовы заплаціць 500 рублёў.

175 рублёў - прапанаваны кошт за сервіз для гарбаты і “посуд сталовы і кухонны са шклокерамікі”.

На “рамкі для дыпломаў, грамат” у колькасці 230 штук райвыканкам гатовы патраціць 2 030 рублёў.

Для тых, каго цікавіць, колькі грошай трацяць улады на жалобныя вянкі і кошыкі, якія ўскладаюць да помнікаў з нагоды розных святаў, паведамляем: Сенненскі райвыканкам замаўляе 25 вянкоў на агульную суму 1250 рублёў і 25 жалобных стужак на 130 рублёў.

Яшчэ ў пераліку: фотапапера - 5 упаковак за 150 рублёў і фатэль офісны - за 700 рублёў.

Усе гэтыя замовы плануецца выканаць на працягу сакавіка

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сервіз, вокладкі, фотапапера

Сенненскі райвыканкам хоча купіць за дзяржаўныя сродкі шмат нечаканага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение