12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Сухую траву — не паліць!

11.03.2025 11:21

253 прагляду, 0 каментароў

За апошнія два дні супрацоўнікі МНС тройчы выязжалі ў Лёзненскі раён, дзе вяскоўцы палілі сухую расліннасць

Факты выпальвання мінулагодняй травы і сухога хмызняку зафіксаваны ў вёсках Вялікія Калінавічы і Малыя Міснікі Лёзненскага раёна. МНС папярэджвае: за выпальванне сухой расліннасці прадугледжаны шраф памерам ад 10 да 30 базавых велічынь ( ад 420 да 1260 рублёў) паводле арт. 16.40 КаАП.

Існуе меркаванне, што прысак ад спаленай травы добра ўгнойвае глебу. Але навукоўцы даўно даказалі, што гэта не так. Больш за тое: выпальванне травы шкодзіць захаванню экасістэмы, бо знішчае карэнне расліннасці. І што асабліва страшна — нясе пагрозу людскім жыццям: вядомыя выпадкі, калі людзі, асабліва сталыя і нямоглыя, не могуць выбрацца з агню, які хутка ахоплівае вялікія тэрыторыі.

Штрафы ў адпаведнасці з арт. 16.21 КаАП прадугледжаны таксама за парушэнні патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах. З наступленнем цёплага надвор’я людзі пачынаюць выязжаць «на прыроду», і бывае, што пакідаюць недапаленыя вогнішчы або знарок выпальваюць сухую траву і расліннасць у лясной зоне. Каб пазбегнуць гэтага, Талачынскі лясгас афіцыйна папярэджвае пра наступленне пажаранебяспечнага сезону і праверкі ў лясных масівах. За парушэння патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі вінаватым пагражае штраф памерам 12 базавых велічынь (504 рублі) , а калі гэта пацягнула за сабой пашкоджанне лесу або тарфянікаў — да 30 базавых велічынь (1260 рублёў).

З пачатку сакавіка службы МНС Віцебскай вобласці зарэгістравалі некалькі пажараў, прычынай якіх стала выпальванне сухой расліннасці, у тым ліку ў Аршанскім раёне. На іх 1 чалавек загінуў і 5 былі траўмаваныя, агнём знішчана больш за 50 пабудоваў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сухую траву — не паліць!

За апошнія два дні супрацоўнікі МНС тройчы выязжалі ў Лёзненскі раён, дзе вяскоўцы палілі сухую расліннасць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение