У лістападзе мінулага года 41 — гадовы жыхар Шклоўскага раёна незаконна з гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы застрэліў дзікую жывёлу — самку лася. Потым перавёз тушу да сябе дадому і неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Падчас ператрусу па месцы жыхарства была выяўлена і канфіскаваная гладкаствольная паляўнічая стрэльба
Мужчыну было прад’яўлена абвінавачванне ў незаконным паляванні, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, была ацэнена ў 12 тыс. рублёў, яны былі кампенсаваныя падчас папярэдняга следства.
У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб’ёме. Суд Шклоўскага раёна на падставе ч. 4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў браканьеру пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4,2 тыс. рублёў). Таксама мужчына на 2 гады пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем.
Сродак здзяйснення злачынства -гладкаствольная паляўнічая стрэльба, якая належала абвінавачанаму, — канфіскавана ў даход дзяржавы .
На дадзены момант прысуд уступіў у законную сілу.