21:00

+8

3 м/с

980 гПа

00:00

+6

3 м/с

981 гПа

03:00

+4

3 м/с

982 гПа

06:00

+4

3 м/с

981 гПа

09:00

+6

4 м/с

981 гПа

Орша, Культура

Выстава дубровенскіх майстроў

12.03.2025 11:11

88 праглядаў, 0 каментароў

14 сакавіка ў этнаграфічным музеі «Млын» распачне працу выстава «Рамяство і творчасць Дубровенскага краю»

Наведнікі ўбачаць творы майстроў суседняга рэгіёна з Дому рамёстваў. У гэтай установе ўжо больш за 30 гадоў зберагаюць народныя умельствы і навучаюць ім усё новыя пакаленні моладзі і дарослых.

На выставе ў Оршы можна будзе ўбачыць арыгінальныя вырабы з дрэва, тканіны, саломы і вядома ж, з гліны. Менавіта сваёй керамікай заўсёды славілася Дубровеншчына. У Дуброўне нават была вуліца Ганчарная, на якой даўней жыла знакамітая Ганна Марачова, імя якой згадваецца ў энцыклапедыі народнага мастацтва Беларусі. Яна рабіла гліняныя цацкі-свістулькі, якія зараз захоўваюцца шмат у якіх этнаграфічных музеях. Уласная калекцыя “марачоўскіх” свістулек ёсць і ў дубровенскім Доме рамёстваў.

У 2020 годзе глінянай свістульцы быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а традыцыі вырабу гэтай цацкі-забаўкі на мясцовы, дубровенскі лад, захавалі да сённяшняга дня Вольга Аляксеева і Людміла Чарвінская. Зрэшты, працуюць над захаваннем творчай спадчыны рэгіёну не толькі яны: у дубровенскім Доме рамёстваў існуе цэлы клуб майстроў пад назвай “Дубрaва”.

Іх вырабы будуць прадстаўлены на выставе ў аршанскім этнаграфічным музеі “Млын”, але ахвотным убачыць гэтыя экспанаты варта паспяшацца. Экспазіцыя будзе працаваць усяго два тыдні - з 14 сакавіка да 4 красавіка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Выстава дубровенскіх майстроў

14 сакавіка ў этнаграфічным музеі «Млын» распачне працу выстава «Рамяство і творчасць Дубровенскага краю»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение