У суседнім Круглянскім раёне Дні цвярозасці будуць у адзіны дзень правядзення ўрачыстых лінеек з нагоды заканчэння навучальнага года і выпускных школьных вечароў (канкрэтная дата не ўказана), а таксама 1 верасня.
У Шклоўскім раёне без бутэлечкі пакінуць 24 і 31 траўня, 13 чэрвеня і 1 верасня.
У Дрыбінскім раёне поўнасцю цвярозымі будуць 28 сакавіка, 24 траўня, 13 чэрвеня, 1 верасня і 28 лістапада.
У Бабруйскім раёне алкаголь не будуць прадаваць у крамах 20 сакавіка, 1 верасня і 20 лістапада.
У Кіраўскім раёне такіх дзён больш за ўсё: 15 траўня, 1 і 14 чэрвеня, 1 верасня, 14 і 21 кастрычніка.
Гэтымі днямі гарачыльныя напоі ўсё ж можна будзе купіць, але толькі на разліў у рэстаранах, барах і іншых падобных установах. Адпаведныя рашэнні апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.