18:00

+3

7 м/с

985 гПа

21:00

+2

6 м/с

988 гПа

00:00

-0

3 м/с

989 гПа

03:00

-0

3 м/с

990 гПа

06:00

-1

3 м/с

991 гПа

Рэгіён, Грамадства

Крамы правалілі праверку

13.03.2025 18:10

175 праглядаў, 0 каментароў

У Сенненскім раёне пракуратура ініцыявала шэраг адміністрацыйных спраў за парушэнні ў гандлі

Раённая пракуратура супольна з прадстаўніком аддзела эканомікі райвыканкама і спецыялістам цэнтрам эпідэміялогіі правяла праверку ў гандлёвых аб'ектах . Вывучаліся пытанні выканання заканадаўства аб гандлі, своечасовага задавальнення спажывецкага попыту і забеспячэння насельніцтва шырокім асартыментам айчыннай прадукцыі, узровень цэн, а таксама захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

Менавіта па апошнім пункце было выяўлена асабліва шмат праблем: праверка зафіксавала парушэнне як тэрмінаў рэалізацыі прадуктаў так і правілаў іх захавання ў харчовых крамах. Таму Сенненская пракуратура накіравала галоўнаму ўрачу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі даручэнне падрыхтаваць каля 10 справаў па арт.17.5 КоАП (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, патрабаванняў абмежавальных захадаў, наданне несапраўдных дадзеных для працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі).

Тут варта зазначыць, што насельніцтву Сенненшчыны і так не вельмі шанцуе з крамамі. Некалькі гандлёвых аб’ектаў летась былі і ўвогуле зачынены з прычыны іх стратнасці - перадусім гэта вясковыя крамы, бо пакупнікоў-вяскоўцаў меншае з кожным годам.

Нагадаем, 14 сакавіка Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці праводзіць “гарачую лінію” па пытаннях гандлёвага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Са скаргамі і прапановамі можна звяртацца па тэл. 8 (0212) 375453 з 10 да 13 і з 14 да 16 гадзін. Свае заўвагі таксама можна накіраваць на электронную пошту [email protected] з пазнакай «Торговля в сельской местности».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Крамы правалілі праверку

У Сенненскім раёне пракуратура ініцыявала шэраг адміністрацыйных спраў за парушэнні ў гандлі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение