Трэці клас пажаранебяспекі ўстаноўлены ў суседнім Горацкім раёне 13 сакавіка. Гэта значыць, што рызыка ўзгарання ацэньваецца як сярэдняя. Мясцовыя ўлады ўвялі абмежаванне на наведванне лясоў: людзям нельга там знаходзіцца і заязджаць на транспарце (акрамя спецыяльнага), нельга праводзіць работы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі.
Пакуль інтэрактыўная карта Мінлясгасу выглядае так
Зялёны колер азначае 1 або 2 клас пажарнай небяспекі - малая рызыка, наведваць лясы можна. Жоўты колер - гэта 3 клас, рызыка сярэдняя, уведзены абмежаванні. Чырвоны колер - складаная сітуацыя, поўная забарона наведваць лясы.
Так што пакуль Аршанскі, Талачынскі, Сенненскі, Лёзненскі, Дубровенскі, Шклоўскі і Круглянскі раёны знаходзяцца ў бяспечнай зоне.