З аднаго боку манеты, на аверсе асноўны малюнак - чатыры скрыжаваныя мячы. Мячы сімвалізуюць садружнасць 4 народаў - Польскага, Літоўскага, Украінскага і Беларускага - народы якія лічаць сябе ўдзельнікамі-пераможцамі Бітвы.
З другога боку манеты - рэверсе - выгравіраваны сюжэт са знакамітай карціны "Бітва пад Оршай".
У гэтым годзе гэта ўжо другая манета выдадзеная да юбілею Бітвы. Першая манета была выпушчана Літоўскай Рэспублікай. У гэтым годзе ганаровую манету звязаную з юбілеем Бітвы планаваў выпусціць і Беларускі нацбанк, але пакуль гэтая ідэя яшчэ чакае сваёй рэалізацыі.