Назва фестывалю - "Лятучы стол Караткевіча" не выпадковы. Яшчэ вясной пісьменнік Адам Глобус абвесціў што гатовы падарыць стол за якім Уладзімір Сямёнавіч у свой час напісаў "Калася пад сярпом тваім" і "Чорны замак Альшанскі". Так склалася, што пад канец жыцця Караткевіч набыў сабе новы стол для работы, стары перадаў свайму сябру Вячаславу Адамчыку. Пасля гэтага стол доўгі час прастаяў на лецішчы Адамчыкаў, пакуль сын Вячаслава - літаратар з псеўданімам Адам Глобус не вырашыў падарыць артэфакт любому ахвотнаму. Умова падарунку была толькі адна - стол не павінен патрапіць у Оршу. Такім чынам, стол Караткевіча патрапіў у Мінскую "Галерэю Ў", якая гэтым лістападам ініцыюе цэлы фестываль які будзе адбывацца вакол стала. Напрацягу ўсяго лістапада ў "Галерэі Ў" і "Кнігарні Логвінаў" раз на тыдзень будуць выступаць літаратары, мастакі, музыкі. Усе выступы будуць у большай ці меньшай ступені прысвечаныя нашаму земляку. 6-га чысла адбудзецца выступ Аляксея Жбанава, які праспявае песні на тэксты Караткевіча, седзячы за артэфактным сталом.
У далейшым выступаць будуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Вашчанка, Антон Рудак і шмат іншых. Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю - бясплатны. Кнігарня Логвінаў знаходзіцца ў Мінску па адрасе Незалежнасці, 37а.