5 лістапада прайшло першае паседжанне арг.камітэту - структуры якая будзе ініцыяваць "выхад" святкавання за межы Аршаншчыны на тэрыторыю ўсёй краіны і за яе межы. На першым паседжанні быў прыняты зварот да шматлікіх установаў з просьбай падтрымаць ініцыятыву (будзе апублікаваны ў хуткім часе). Таксама абмеркаваны папярэдні план мерапрыемстваў.
У арг.камітэт увайшлі шэраг знакамітых людзей. Старшынём яго стаў гісторык Анатоль Грыцкевіч - чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, доктар гістарчыных навук, прафесар.
Сярод іншых удзельнікаў аргкамітэту:
Мікола Купава - мастак, выкладчык універсітэта, ураджэнец Оршы, аўтар шэрагу твораў прысвечаных "Бітве пад оршай";
Валерыя Чарнаморцава - каардынатар кампаніі "Пакаянне", ініцыятар стварэння музея савецкіх рэпрэсій на Беларусі;
Алесь Жучкоў - кіраўнік фонда імя Льва Сапегі;
Аляксей Янукевіч - старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ "Адраджэнне";
Андрэй Мельнікаў - літаратар, бард, жыхар Оршы, адзін з пачынальнікаў адзначэння "Бітвы пад Оршай";
Леанід Лыч - доктар гістарычных навук, прафесар;
Юрась Губарэвіч - намеснік старшыні Руха "За свабоду", дарадца Аляксандра Мілінкевіча.