У гэты дзень па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 13 можна будзе праслухаць кароткую гістарычную інфармацыю па Магдэбургскім праве ў Оршы, а таксама паглядзець беларускую лялечную тэатралізаваную пастаноўку "Батлейка" ў выкананні маленькага тэатра “Батлейка спадарыні Алены”.
У пачатку кастрычніка гэты тэатр даў першы пробны выступ перад жыхарамі вёскі Засценкі Дубровенскага раёна, 24 кастрычніка ў Засценкаўскай школе-садку Дубровенскага раёна перад дзецьмі і дарослымі, а 3 снежня ў дзіцячым садку №9 г.Оршы.
Спектакль і гульнёвая праграма спадабаліся гледачам. Яны запрашалі актораў прыехаць яшчэ да іх з другімі спектаклямі.
А пачалося ўсё з таго , што у грамадскай ініцыятывы "Чысты свет” з’явілася мара зрабіць батлейку. І вось пайшла праца: Аляксандр Фралкоў рабіу саму батлейку, Уладзімір Фралкоў заняўся дэкарацыямі, а Марыя Капцюхова размалёвывала тэатр, Анастасія Комлік -Ямаціна узялася за шыццё і вышыўку двух жаночых строяў і аднаго мужчынскага, таксама яна вырабляла галаўныя ўборы для артыстаў і вядучых тэатра, а Андрусь Комлік –Ямацін стаў вырабляць для іх прыгожыя паясы ручной працы. Марыя Фралкова, Надзея Новікава і Алена Кучынская узяліся за выраб лялек і іх адзення. Затым праходзілі рэпетыцыі і выступленні. Спадзяемся што новы тэатр будзе працаваць доўга і цікава.
Пачатак у 16 гадзін. Уваход вольны.