Як і планавалася, у год юбілею Бітвы пад Оршай Нацыянальны банк Беларусі выпусціў манеты з выявай гетмана Вялікага княства Канстанціна Астрожскага, дзякуючы тактыцы якога на Крапівенскім полі былі разгромлены войскі Масквы. Манты не толькі надрукаваныя, але і паступаюць у продаж.
Продаж манетаў пачнецца заўтра 16 снежня з 9-30. Асноўны пункт продажу - касы Нацыянальнага банку ў Мінску па адрасе Талстога, 6. Акрамя таго набыць манеты ў гэты дзень можна будзе ў Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Пінску, Полацку, Гомелі, Гродна, Магілёве. Кошт срэбнай манеты наміналам 20 рублёў - 380.000, кошт медна-нікелевай наміналам 1рубель - 50.000.