Чарга пачала фармавацца задоўга да пачатку продажу манеты і адкрыцця касаў. Для таго каб набыць манету з выявай вялікага гетмана даводзілася адстаяць у чарзе каля 2 з паловай гадзін. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы" такога ажыятажу каля касаў банку ніколі не было. Напачатку продажу толькі на вуліцы ў чарзе стаяла каля ста чалавек.
У выніку, адміністрацыя банку прыняла рашэнне абмежаваць продаж - у адны рукі давалі не больш за дзве манеты.
Запатрабаваная і украінская манета прысвечаная Бітве пад Оршай. Так, у суполцы аукцыйннага дому "Gelios" у кантакце лот з такой манетай стаў самым папулярным. А кошт прапановы пакупнікоў сёння ў 33 разы перавышае стартавы кошт прадаўца. Заўтра апошні дзень, калі аукцыённы дом прымае заяўкі на набыццё манеты прысвечанай Аршанскай перамозе.