Навукова-папулярнае выданне пабачыла свет у рамках святкавання юбілею Бітвы пад Оршай. Першая прэзентацыя прайшла ў Астрожскай акадэміі (Ровенская вобласць), заснаванне якой у свой час парфінансаваў пераможца Бітвы пад Оршай Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі.
Кніга пісалася групай аўтараў, сярод якіх знакамітыя навукоўцы, матэр'ялы збіраліся ў 26 музеях Усходняй Еўропы, у тым ліку, Беларускіх. Кніга ўтрымлівае каля 800 ілюстрацыяў і апісвае радавод княскага роду і жыццё асобных яго прадстаўнікоў.