Пра гэта на сваім сайце паведамляе газета "Наша Ніва". У аўторак, калі манеты паступілі ў продаж за імі выстраілася чарга каля ста чалавек, а ў чацвер (18 снежня) манеты ў Мінску ўжо былі раскуплены. На сёняшні дзень манеты засталіся ў аддзяленні Нацыянальнага банку ў Магілёве, а срэбныя засталіся ў Гомелі. Папярэдне анансавалася, што гэтыя манеты паступяць у продаж у аддзяленні ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Гродна, Полацку і Бабруйску, але па стане на чацвер туды манеты яшчэ не былі дастаўлены.
Пры гэтым ужо пачаліся перапродажы манеты на аўкцыёнах. У інтэрнэце за медна-нікелевую манету з выявай Канстанціна Астрожскага просяць ад 10 да 150 даляраў ЗША. Відавочна, што кошт будзе расці. Стартавы кошт у касах НБРБ складаў каля 5 даляраў - 50.000 рублёў. Усяго было выраблена 5.000 манетаў, 3.000 медна-нікелевыя, 2.000 срэбныя.