Сярод віцебскіх прадпрыемстваў, якія вінныя сваім работнікам грошы, фабрыкі "КИМ", "Знамя индустриализации", ДСК, шаўковы камбінат, тры ўпраўленні будтрэсту №9, плодагароднінавы камбінат і іншыя. Прадпрыемства "Купцовъ" з Глыбокага.
У Оршы запазычанасці перад людзьмі па-ранейшаму не пагасілі інструментальны завод і фабрыка мастацкіх вырабаў.
Як паведамляюць у Белстаце, запазычанасці перад працоўнымі маюць 444 прадпрыемствы па ўсёй Беларусі, чакаюць сваіх заробленых грошаў амаль 76 тысяч беларусаў. Сума запазычанасці дарасла да 300,6 мільярду рублёў. У параўнанні з 1 траўня запазычанасць павялічылася на 45,5%.