Добраахвотнае таварыства садзейнічання войску, авіацыі і флоту разглядае магчымасць папоўніць свой авіяцыйны парк самалётамі Мі-2 МСБ, якія пачынаюць вырабляцца ў Балбасава. Пра гэта карэспандэнту інфармацыйнай агенцыі БЕЛТА паведаміў начальнік авіацыі ДОСААФ Андрэй Гарбатоўскі на прэс-канферэнцыі прысвечанай фестывалю авіацыйнага спорту. Калі балбасаўскія верталёты будуць прыняты ў ДОСААФ, то яны пачнуць выконваць спартовую функцыю. Імкненне набыць сабе МІ-2 МСБ выклікана эканамічнымі прычынамі - украінскія рухавікі, якія ставяцца на верталёты "Мотар Січ" значна больш эканамічныя чым рухавікі Мі-2, якія сёння выкарыстоўваюцца ДОСААФам. Акрамя таго, што гадзіна палёту на верталёце Мі-2, якія сёння выкарыстоўваюцца беларускімі авіаспартсмэнамі каштуе аж 800 даляраў, яны яшчэ і маральна састарэлі і ў любым выпадку патрабуюць замены.
ДОСААФ не перашая арганізацыя якая заяўляе пра намер набываць балбасаўскія верталёты, але серыйная вытворчасць Мі-2 МСБ ды іншых мадэляў, якія плануе выпускаць Аршанскі авіярамонтны завод паўнавартасна так і не распачата.