Міністэрства ўнутраных спраў працягвае рэалізацыю закона "Пра амністыю ў сувязі з 70-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". У адпаведнасці з ім Дэпартамент выканання пакаранняў МУС па стане на 21 жніўня вынес рашэнні адносна 6 529 чалавек, што знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Усяго пад амністыю трапляе 7 967 чалавек.
З турмаў рознага рэжыму нагляду вызвалены 1 491 чалавек, у тым ліку 25 непаўнагадовых. Для 1 659 чалавек скарочаны тэрмін зняволення. 3 379 зняволеных атрымалі адмову ў амністыі з-за спагнанняў, позваў і іншых парушэнняў. У ходзе амністыі зняволеныя выплацілі ў бюджэт дзяржавы амаль 4,4 мільярды рублёў.
Згодна з дадзенымі Ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС, на 21 ліпеня 2015 года 2 297 чалавек вызваленыя ад адбыцця пакарання, не звязанага з абмежаваннем волі. 874 чалавекі атрымалі змяншэнне тэрміну. 1 307 чалавекам адмоўлена ў амністыі. Органы ўнутраных справаў Беларусі паведамляюць, што дапамаглі працаўладкавацца 281 чалавеку.