Многія жыхары Оршы яшчэ не ведаюць, што ў горадзе будуецца новы спартовы аб'ект. У парку ў раёне "Курган" узводзіцца комплекс для гульнявых відаў спорту, што ўключае ў сябе лыжароллерную трасу.
Будаўніцтва стартавала ў чэрвені 2015 года. Як паведамляе пашпарт аб'екта, што знаходзіцца на ўездзе на будоўлю, работы павінны быць скончаныя ў снежні 2015 года. Мяркуецца, што ўжо ў 2016 годзе Орша будзе мець сучасную і якасную лыжароллерную трасу і месца для гульнявых відаў спорту. Аб'ект узводзіцца адразу за тэніснымі кортамі, якія, у сваю чаргу, знаходзяцца за Лядовай арэнай.
На плоце будоўлі тым часам ужо з'яўляюцца пасланні анархістаў з характэрным знакам і загадкавым надпісам "мы - птицы". Пры гэтым плот, як вынікае са свежых фатаграфій, у некаторых месцах чыста сімвалічны.