Адразу пасля Калядаў адбыліся матчы чарговага туру Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. СДзЮШАР № 2 нанесла паразу BlackTop з лікам 90:82 (16-25, 24-21, 21-20, 29-16). "Сяргееў В" сустракаўся з магілёўскім "M-City" й выйграў 106:73 (26:14 26:17 22:25 32:17). Калі юнакі і "транспартнікі" гулялі дома ў Оршы, то "Сонейка" праводзіла матч у Віцебску. Але гэта не перашкодзіла яму перамагчы супернікаў з "Legacy" 73:54 (22-15, 15-13, 17-17, 19-9).
"Сяргееў В" займае лідэрскую пазіцыю ў табліцы, СДзЮШАР № 2 на 9-м радку, "Сонейка" на 14-м радку.